Наверх
Войти на сайт
Регистрация на сайте
Зарегистрироваться
На сайте недоступна
регистрация через Google

Вероника, 34 - 13 февраля 2007 23:59

Все
Актывісты Маладога Фронту заяўляюць, што адзначаць Дзень сьвятога Валянціна шэсьцем пад лёзунгамі “Любові! Свабоды! Пераменаў!" і "Беларусь - у Эўропу!". Гэта ўжо дзясятая штогадовая акцыя маладафронтаўцаў. Моладзь спадзяецца, што мінакі ўбачаць некалькі тэатралізаваных імпрэзаў, першая зь якіх мае адбыцца а 6-й вечара на плошчы Свабоды.
Маладафронтаўцы маюць намер правесьці акцыю нягледзячы на тое, што гарадзкія ўлады не далі на яе афіцыйнага дазволу. Актывісты Маладога Фронту падрыхтавалі сьвечкі, бэнгальскія агні, а таксама традыцыйныя валянцінкі, якія будуць раздаваць мінакам. Шэсьце мае прайсьці ад плошчы Свабоды спачатку да францускай амбасады, а потым да амбасадаў Польшчы, Нямеччыны і ЗША. Адзін з арганізатараў акцыі Барыс Гарэцкі распавёў наступнае:
Гарэцкі: “Акцыя 14 лютага будзе выглядаць як тэатралізаванае шоў. Краіны Эўразьвязу будуць сымбалізаваць актывісты Маладога Фронту, апранутыя ў строі гэтых краінаў. Яны створаць такое палаючае кола, запаляць бэнгальскія агеньчыкі, і ў пэўны час у гэтае кола ўвойдзе Беларусь у нацыянальным строі. У той час кола й стане імправізаваным палаючым сэрцам. Гэтым будзе абвешчаны пачатак акцыі 14 лютага. Далей мы плянуем прайсьці касьцюмаваным шэсьцем па цэнтры гораду, заходзячы ў эўрапейскія амбасады”.
Актывіст Маладога Фронту Зьміцер Хведарук, які трое сутак правёў у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, кажа, што акцыя адбудзецца пры любых умовах. Калі ня ўдасца сабрацца на плошчы Свабоды, маладафронтаўцы прадугледзелі іншыя варыянты:
Хведарук: “Калі ўся плошча Свабоды, дзе адбудзецца наша акцыя, будзе ачэпленая ад самага ранку, мы ўсё роўна зьбярэмся і знойдзем месца, дзе правесьці акцыю. Калі Малады Фонт ужывае лёзунг: “Беларусь у Эўропу!”, гэта можа быць і на карысьць правядзеньня акцыі. Цяпер мы бачым, што Лукашэнка вядзе доўгія перамовы з Захадам. Дазвол на правядзеньне такой акцыі стаў бы толькі плюсам у вачах Эўропы. Пры любым надвор’і, у любых умовах, нават пры ачапленьні плошчы й прысутнасьці АМАПу, усё роўна Дзень сьвятога Валянціна на плошчы Свабоды ў 18 гадзінаў адбудзецца”
Добавить комментарий Комментарии: 0
Домой в портал icdvm.com
Мы используем файлы cookies для улучшения навигации пользователей и сбора сведений о посещаемости сайта. Работая с этим сайтом, вы даете согласие на использование cookies.